Астравец вырасце ў чатыры разы
Зараз у гарадскім пасёлку жыве 8 тыс. чалавек. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 30 студзеня ў Мінску з нагоды правядзення круглага стала “Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну, які прылягае да АЭС”, прадстаўнік інстытуту М. Дубавы паведаміў, што праектныя працы па будаўніцтву горада энэргетыкаў пачнуцца пасля падпісання ўказа прэзідэнта пра зацвярджэнне Астравецкай пляцоўкі пра будаўніцтва АЭС. Праектная праца мае заняць не больш за два гады з моманту падпісання дакумента.
Вітаўт Руднік,
Паводле БелаПАН