Наступствы «адпачынку» гараджан – трактар са смеццем

|

Кажа старшыня Клуба Вадзім Смалякоў:
 

– Нас аб’ядноўвае імкненне зрабіць чысцей берага нашых вадаёмаў! Мы выдатна разумеем, што намаганнямі некалькіх дзесяткаў чалавек не дамагчыся паўсюднай чысціні, для гэтага патрэбныя кансалідаваныя мерапрыемствы. Аднак, як паказвае жыццё, імкнення да вырашэння гэтай праблемы ў большасці грамадскіх і дзяржаўных арганізацый няма. І ўзнікае заканамернае пытанне: ХТО павінен гэтым займаць? А адказ відавочны – перш за ўсё, мы самі. Мы ўсе ў адказе за стан навакольнага асяроддзя, за тое, якімі пакінем дзецям нашы водныя рэсурсы.

 

Клуб ставіць перад сабой мэту не толькі ачысціць берагі рэк і азёр ад смецця, але і знайсці шырокую падтрымку ў насельніцтва, абудзіць у людзях больш беражлівае і адказнае стаўленне да праблем экалогіі. Гэта асабліва актуальна ў гарачы летні перыяд, калі гараджане сем’ямі і калектывамі выязджаюць на ўлонне прыроды. Адпачываюць, забаўляюцца і … пакідаюць пасля сябе «невынішчальныя» сляды цывілізацыі: пластыкавыя пакеты, бутэлькі, кантэйнеры, бытавое смецце і г.д.

 

Пасля працы ўсе, вядома, выкупаліся, а некаторыя нават паспелі палавіць рыбу.

   
Нагадаем, што ў гэтым годзе сіламі Клуба ўжо была прыбраная тэрыторыя на возеры Зацкава, там жа добраўпарадкавана стаянка для аўтамабіляў.

Фота А. Папова і Ю.Шурміна