Па віне п’янага кіроўцы пазбавіцца жыцця маглі 5 чалавек.
Падвыпіўшая кампанія на аўтамашыне «Рэно Меган Сценік» на велізарнай хуткасці ўрэзалася ў дрэва. У салоне акрамя кіроўцы знаходзіліся дзяўчына і трое хлопцаў
У вёсцы Белае на закругленні дарогі налева п’яны 20-гадовы кіроўца (у яго выяўлена 1,28 праміле алкаголю) не справіўся з кіраваннем. Спачатку «зачапіў» правую абочыну, пасля выехаў на паласу сустрэчнага руху. Машына на велізарнай хуткасці пратараніла прыдарожнае дрэва. Ад удару дах «Сценіка» вырвала, адкуль ўсіх маладых людзей і выкінула вонкі.
Пасажыры аўтамашыны – 17-гадовая дзяўчына з пераломам галёнкі, а 22-гадовы хлопец з пераломам пазваночніка змешчаны ў бальніцу. Кіроўца і яшчэ два пасажыры абышліся лёгкім спалохам.
Па інф. ДАІ (фота – http://www.gaigrodno.by)