Гарадскія гульні: ружовы камень на некаторы час стаў каменем перапоны

Першая каманда прайшла гэты ланцуг трохі болей чым за чатыры гадзіны, а апошняй спатрэбілася каля 6-ці гадзін гульні. Пра гульню распавядае капітан каманды-пераможцы «Гонар Нацыі» Зміцер (на фота):

 

align=”left” >– Гульня была не цяжкая, таму што гэта – «кропкі». Мы яе распачалі троху ў расслабленым стане. Не маглі знайсці розавы камень на адной з вуліц гораду. Але дзякуючы таму, што ў машыне было два вельмі моцных штабных гульца Magot i Allonsa, заданні вырашаліся вельмі хутка. Гэтая гульня – вельмі добрая альтэрнатыва адпачынку: замест таго, каб пайсці куды-небудзь піць, лепш пагуляць разам.

 

Падобныя гульні праекту http://grodno.en.cx будуць працягвацца, і ў жніўні гульцоў чакае гістарычная гульня пад назвай «Пастаў кропку».