Убачыць тое, міма чаго праходзіш, не заўважаючы

|

На дадзенай выставе будуць прадстаўлены работы Дзмітрыя Давыдава і яго вучняў. Крэда фатографаў «Студыі-110 » – заўважыць і звярнуць увагу гледача на тое, міма чаго праходзіш штодня і не звяртаеш увагі.

Дзмітрый Давыдаў па адукацыі інжынер-матэматык, з 1989 года – прафесійны фотажурналіст. Працаваў у шэрагу перыядычных выданняў, удзельнічаў у культурных праектах, у тым ліку: «Руская Амерыка», «Стагоддзе рускай ілюстраванай паштоўкі», экспедыцыя ЮНЕСКА «Шаўковы шлях». Член творчага аб’яднання «Студыя 110», прафесійна-творчага саюза графікаў. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Маскве, Нью-Ёрку, Парыжы, Страсбургу.

Дадзеная выстава – гэта падарунак Паўночна-Заходняй адміністрацыйнай акругі г. Масквы да Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адкрыццё выставы ў 16.00, вул. Ажэшкі, 38, тэл: 72-07-42.
Илюстрация: фотапраца з цыклу «Поры года»