Дакументы для паступлення ў ВНУ за дзяцей змогуць падаваць іх бацькі
З гэтага года падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі і заключаць дамовы на навучанне атрымаюць магчымасць законныя прадстаўнікі абітурыентаў.
Пры сабе яны павінны мець дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента або засведчаную натарыяльна даверанасць, а таксама пашпарт абітурыента або натарыяльна завераныя ксеракопіі старонак пашпарта.
Аляксандр Жук адзначыў, што правілы прыёму ў ВНУ трэба рабіць больш жорсткімі. З наступнага года ніжняя ацэначная планка ЦТ для паступлення ў ВНУ можа быць павышана да 10 і больш балаў замест сёлетніх 7.
Паводле http://.belta.by
Здымак http://www.omgpu.ru