Пажар у гістарычным цэнтры Гродна

|

Пра здарэнне «НН» паведаміў відавочца. Па яго словах, спачатку з-пад страхі дома паваліў густы дым. Яго было бачна з вуліцы Маладзёжнай, што ў некалькіх кварталах ад Савецкай плошчы.

Калі сведка пажару дайшоў да месца здарэння, дах ужо гарэў.

Ад агню пачаў лопацца шыфер, дарогу ў гэтым месцы перакрылі. На падар з’ехалася каля дзясятка пажарных машын.

 

 

Дом на Калючынскай быў збудаваны ў 1855 годзе.

Злая іронія лёсу — гэта адзін з першых дамоў у гэтым раёне горада, збудаваных пасля пажару. Некалькі год таму гарадскія ўлады планавалі знесці будынак і на яго зрабіць аўтастаянку.

 

Фота Паўла Печанко