856 беларускіх абітурыентаў не атрымалі на ЦТ ніводнага бала

|

На атрыманне вышэйшай адукацыі на дзённых аддзяленнях беларускіх ВНУ за кошт бюджэту могуць прэтэндаваць 24,4 тысячы абітурыентаў.

Па большасці прадметаў абітурыенты, якія будуць залічаны на бюджэтную форму навучання, маюць сярэдні бал у два разы вышэйшы за тых, хто зможа атрымаць адукацыю на платнай аснове.

Па асноўных прадметах сярэдні бал абітурыента-бюджэтніка склаў: па рускай мове – 63,88, беларускай мове – 63,1, англійскай мове – 67,98, біялогіі – 63,65, хіміі – 70,76. Пры гэтым для паступлення на платныя аддзяленні сярэдні бал крыху ніжэйшы: па рускай – 37,14, беларускай – 35,45; англійскай – 37,64; біялогіі – 50,53; хіміі – 43,02.

 

 

9,45% з тых, хто сёлета праваліў тэсціраванне па профільным прадмеце, не справіліся з заданнямі па фізіцы, 10,39% – па матэматыцы.

Міністэрства адукацыі тлумачыць такія вынікі як даволі вялікай колькасцю тэсціруемых па гэтых прадметах (матэматыка – 91 тысяча 186 чалавек, фізіка – 41 тысяча 400), так і тым, што толькі каля 40% абітурыентаў па матэматыцы і фізіцы скончылі школы сёлета, большасць жа – выпускнікі мінулых гадоў і выпускнікі ПТВ і сярэдніх спецыяльных ўстановаў.

Каля 10% абітурыентаў выканалі тэсты па фізіцы за 15-20 хвілін. Цягам першых трыццаці хвілін работу над тэстам скончылі яшчэ 15% абітурыентаў. 25% працавалі больш за гадзіну, каля 40% – не больш за 2 гадзіны. І толькі 10% абітурыентаў выконвалі тэставыя заданні на працягу трох гадзін.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://euroradio.fm