«Басовішча» вачыма гарадзенца
Ён суправаджаў нас увесь наступны шлях да паляны Борык.
Гэты фэст адзначыўся вельмі малой колькасцю наведнікаў з Беларусі.
Хэдлайнерамі першага дня фэсту, як мне падалося, былі не музыкі, якія выступалі на галоўнай сцэне, а ды-джэі, што гралі на сцэне альтэрнатыўнай.
На другі дзень сітуацыя амаль не змянілася. Быў момант, калі большую цікавасць выклікалі «Кальмары» з Бярозы, а не зоркі беларускай рок-каранацыі «Нейрадзюбель» і «Зніч».
На сцэне “Кальмары”
На выступ «Дзюбелей» сабраліся пара соцен чалавек, якія, праўду сказаць, падпявалі Аляксандру Кулінковічу так, як натоўп у дзесяткі разоў большы.
Склалася ўражанне, што фэст маладой Беларусі на Беласточчыне паступова ператвараецца ў фэст польскай музыкі, бо самая большая колькасць наведнікаў была на выступах польскіх гуртоў: мясцовых, што пяюць па-беларуску, і запрошаных польскіх зорак.
Арганізатары фэсту кажуць, што сітуацыя, магчыма, зменіцца ў наступным годзе.
Здымкі аўтара