У Гродне заасфальтуюць сцежкі, пратаптаныя гараджанамі
У Гродне сцежкі, якія не будуць перашкаджаць бяспечнаму руху, добраўпарадкуюць.
Паводле намесніцы старшыні Гродзенскага гарвыканкама Святланы Бекшы, адмысловая камісія склала спіс, куды ўвайшлі больш за 700 дарожак агульнай плошчай больш за 50 тысяч квадратных метраў.
Бліжэйшым часам добраўпарадкуюць каля 30 сцяжынак у Ленінскім раёне Гродна і каля 60 – у Кастрычніцкім.
Паводле http://belta.by
Здымак http://blogs.pskovonline.ru