З пнеўматычным пісталетам на МАЗ

|

Два сябра пайшлі ў краму бліжэйшай вёскі за гарэлкай. Вярталіся пьяныя.

Адзін з іх трымаў у кішэні пісталет. Выпрабаваць яго ён вырашыў  на сустрэчнай машыне.

 

Кіроўца аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна ехаў у чарговы рэйс на службовай машыне, калі ўбачыў, што па цэнтры дарогі ідуць пьяныя хлопцы. Кіроўца скінуў хуткасць, а пасля, пачуўшы незразумелыя гукі, увогуле спыніўся.

Мужчына выйшаў з кабіны, а стралок кінуўся ў поле.

На месцы застаўся яго нецвярозы таварыш, а праз пару гадзін затрымалі і самога хулігана.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://www.yugopolis.ru