У Лідзе пачалі вырабляць абутак для гасцініц
Першыя 10 тысяч пар абутку замовілі гасцініцы Мінска, Ліды і беларускія аграсядзібы.
Новае італьянскае абсталяванне дазваляе фабрыцы выпускаць таксама сланцы, а ў хуткім часе ў Лідзе пачнуць вырабляць і артапедычныя ўсцілкі для дзяцей.
Да зімы “Нёман” вырабіць 10 тысяч пар валёнкаў арыгінальнага дызайну, а ўсяго да канца года прадпрыемства плануе выпусціць каля 1 мільёну 200 тысяч пар абутку.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.ua.all.biz