Гродна стане сталіцай хард-кору
Падчас мінулагодняга сумеснага турнэ многім слухачам стала вядома, што гэтыя гурты – адныя з самых лепшых па абодва бакі Атлантыкі.
Слухачы такім чынам апісваюць выступ гэтых гуртоў: «Шальныя хуткасці, злоба і меладычнасць – менавіта яны прымушаюць ўзгадаць ўсю моц хард-кору».
Канцэрт пройдзе на эксперэментальнай пляцоўцы «Офицероff». Пачатак канцэрту а 19-й гадзіне, кошт квітка 30 тысяч рублёў.