Адпачынак па кішэні

|

Як ні дзіўна, такі «элітарны» варыянт, як наведванне тэатру, з’яўляецца і самым танным… Кошты на спектаклі ў драмтэатры – усяго 4-5 тысяч рублёў. Пастаноўкі прыезджых труп, якія традыцыйна знаходзяцца на гастролях улетку, каштуюць вышэй. А самыя дарагія – «папсовыя зоркі» з Расіі. Нашых можна паслухаць бясплатна.

Гродзенскі лялечны тэатр, які мае багаты рэпертуар і можа задаволіць не толькі дзіцячы, але і самы вытанчаны дарослы густ, адначасова з’яўляецца самым «танным» (не ў сэнсе мастацтва, вядома): кошт квітка для дарослых – 3 тысячы рублёў, для дзяцей 1,5-2.5 тысячы рублёў.

Цікавая сітуацыя з кінатэатрамі. Здаецца, што ў некаторых з іх ужо не паказваюць кіно, і таму зарабляюць яны іншымі спосабамі. У кінатэатры «Усход» можна паіграць у більярд, а ў кінатэатры «Космас» – у настольны тэніс . Калі я запытаў пра кошт квіткоў на апошні сеанс у кінатэатры «Усход», мне адказалі, што кошт – 3 тысячы рублёў, але для мяне аднаго яны кіно круціць не будуць. У той дзень я быў адзіны, хто хацеў паглядзець стужку менавіта ў гэтым кінатэатры. А вось у «Кастрычніку» заўсёды адбываюцца прэм’еры фільмаў. Тут добры гук, утульныя крэслы і, што вельмі важна, таксама невысокія кошты – 5-6 тысяч рублёў. Як вынік – высокая наведвальнасць. Кіно спалучанае з ежай, як у «Чырвонай зорцы», трохі даражэй. Танна, а падчас і ўвогуле бясплатна можна наведваць розныя выставы.

Але адпачынак не абмяжоўваецца адным «высокім» мастацтвам. Ёсць карысныя, цікавыя, але вельмі каштоўныя спосабы адпачыць. Напрыклад, боўлінг. Напрыклад, агратурызм. Напрыклад скокі, з парашутам…

Ілля Рог

На фота гурт Medea