На Гарадзеншчыне ў 2 разы больш доўгажыхароў, чым у Магілёўскай вобласці
Гэта найлепшыя паказчыкі па Беларусі.
На 1 ліпеня стогадовага ўзросту дасягнулі 574 жыхары краіны.
124 з іх жыве ў Гродзенскай вобласці, 95 – у Брэсцкай, 86 – у Мінскай, 84 – у Віцебскай, 75 – у Гомельскай, 61 – у Магілёўскай. Найменьш доўгажыхароў жыве ў Мінску – 49 чалавек.
Да 110 гадоў дажылі 11 беларусаў.
Колькасць доўгажыхароў у Гродзенскай вобласці традыцыйна большая, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.
Паводле http://belta.by
Здымак http://doctorpiter.ru