Мікалай Аўтуховіч сустрэўся ў турме з маці і сястрой

«Маці на спатканні выглядала бадзёра, але я ж ведаю, як ёй цяжка. Я яе супакойваў і казаў, каб ставілася да ўсяго спакойна. Але атрымліваю ад яе лісты і бачу, што яна не магла вытрымаць некаторыя цяжкасці і моцна разгубілася. Вы, калі ласка, тэлефануйце ёй калі-некалі, падтрымлівайце яе. Ёй будзе лягчэй. А я ўсё вытрымаю ў любым выпадку і да канца прайду гэтыя выпрабаванні», – піша Мікалай Аўтуховіч.

 

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч пакараны на 5 гадоў 2 месяцы зняволення паводле абвінавачання ў незаконным абыходжанні са зброяй. Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць. Пад вартай Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца з лютага 2009 году. Цяпер як злоснага парушальніка рэжыму палітвязня ўтрымліваюць у Гарадзенскай турме.