Дыплом – пуцёўка ці «скарыначкі»

>

Жэня: Ты, Аляксандр, сам вучышся ва ўніверсітэце і, пэўна, гэта ніколькі табе не шкодзіць. Відаць ацаніў для сябе перавагі вышэйшай адукацыі.

У большасці выпадкаў, людзям з дыпломам трэба працаваць мазгамі. Яны не пахнуць бензінам, не важдаюцца ў зямлі пад сонцам. І зарабляюць яны, часцяком, больш. Я прызнаю, што некаторыя працоўныя выдатна валодаюць сваёй спецыяльнасцю, але яны не могуць растлумачыць сутнасць яе асноў. Больш таго, ім гэтае тлумачэнне і не патрэбна зусім… Напрыклад, электрык можа рэмантаваць электрарухавік і не ведаць, чаму ён круціцца. У крытычных абставінах гэта несвядомасць можа прывесці да аварыі.

Куды больш прыемна тварыць і ведаць, што творыш. Як раз гэта і дае вышэйшая адукацыя: больш шырокі кругагляд, больш аб’емнае ўяўленне прафесійнай дзейнаці, магчымасць кар’ернага росту, дзякуючы ведам, а не «сувязям» і хадзе па галовах. Не існуе кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў без вышэйшай адукацыі. Таксама без вышэйшай адукацыі не існуе інжынераў, урачоў, настаўнікаў, журналістаў.

Бацькі з пялюшак пераконваюць сваіх дзяцей у неабходнасці вышэйшай адукацыі. ВНУ не толькі дае веды, але і навучае шукаць іх самастойна.

Людзі, якія маюць за спіной 5 і больш гадоў навучання ва ўніверсітэце, патэнцыйна здольны ісці наперад, развіваць навуку і культуру. Дзякуючы гэтым людзям, чалавецтва не стаіць на месцы. Ты, вядома, можаш сказаць, што не абавязкова мець дыплом у кішэні для навуковага адкрыцця, а трэба валодаць талентамі ад прыроды. Але талент трэба змясціць у абалонку. Іншымі словамі, якім бы таленавітым ты не быў, цябе трэба навучыць асновам навукі і зрабіць добра гэта могуць толькі ва ўніверсітэце.

Хаоs: Я бы пагадзіўся з табой, Жэня, калі б мы жылі ў 80-я гады ў СССР. Тады прафесія інжынера была ганаровай і ланцужок «школа-ВНУ-выдатная вучоба-добрая праца» быў непарушальны.

Сёння «скарыначкі», якія атрымоўваюць у ВНУ, часта так і застаюцца скарыначкамі. Іх можна павесіць на сценку ў рамцы. Або купіць у метро арыгінальны дыплом маскоўскага МДІМА за вызначаную суму. Дыплом не заўсёды забяспечвае добрае працаўладкаванне. Працадаўцу важныя практычныя навыкі, а іх як раз лепш асвойваюць выпускнікі каледжаў і СНУ. Там – мэтанакіраванасць на практыку.

Кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай кампутарных праграм ахвотней возьмуць чалавека, які на самой справе можа якасна напісаць ім праграму, чым таго, хто «трасе» дыпломам і нагадвае пра «правы выпускніка ВНУ». За прыкладамі хадзіць далёка не трэба: найбагацейшы чалавек на планеце Біл Гейтс быў выключаны з універсітэту за непаспяховасць, а першую сур’ёзную праграму напісаў у 15 гадоў. І такіх прыкладаў шмат: паслухай гісторыі сваіх бацькоў, знаёмых, якія маюць зносіны з паспяховымі але «неадукаванымі» людзьмі.

А зараз паглядзі на сённяшніх студэнтаў. Шмат хто проста «вабіць» час. Я і сам так раблю… Некаторыя і не думаюць працаваць па спецыяльнасці. А пытанне – навошта вы пайшлі вучыцца ў ВНУ – павісае ў паветры. «Таму што так прынята», або «бацькі сказалі». Такія гора-студэнты займаюць месцы сапраўды таленавітых хлопцаў і дзяўчат, якія, магчыма, змаглі бы нешта прынесці ў навуку. Стэрэатып абавязковасці вышэйшай адукацыі для паспяховага жыцця ўжо пара руйнаваць. Дыплом – гэта не панацэя ад складанасцей. Для паспяховага жыцця ВАЖНЫЯ асабістыя якасці. Не, павер, я не супраць вышэйшай адукацыі – я ЗА , але толькі для тых, хто сапраўды жадае ісці вучыцца, а не «праседжваць» пары.

Застаўка http://citycop.ru