Памяць пра паэтку не памірае

|

Верш – малітва быў напісаны па замове архіепіскапа Філафея ў той час, калі стварылася Беларуская Праваслаўная царква. Аднак гэты верш не быў зацверджаны ў якасці малітвы.

 

Аўтарка гімна нарадзілася ў 1903-м годзе ў Баку, затым яе бацьку пераводзяць на Валынь, а пасля ў Вільню. Там сям’я жыла да першай сусветнай, а затым з’ехалі на некаторы час ў Яраслаўль. З пачаткам супрацьбальшавіцкага паўстання ўлетку 1918 Арсенневы пакрысе адпраўляюцца ў Вільню. Шлях да Вільні складаўся праз Вялікія Лукі Пскоўскай губэрні і Дрысу, да якой яны дабіраліся этапамі больш як год. У часе пераезду, усе дзеці перахварэлі на «гішпанку». Галіна, сястра Наталлі, у выніку хваробы памерла.

 

Ужо студэнткай Віленскага універсітэта друкавалася ў розных часопісах і газетах. З 1922 года яе жыццё звязанае з Гарадзеншчынай. Першыя гады яна са сваім мужам Францам Кушалем жыла ў Слоніме.

 

На творчасць Наталлі Арсенневай паўплываў не толькі М. Багдановіч, але і класік беларускай літаратуры Янка Купала. Увогуле, паэтка шмат чытала і цікавілася паэзіяй. Для беларускіх журналістаў Наталля цікава таксама тым, што яна доўгі час працавала спачатку ў газеце “Беларус”, а затым на “Радыё Свабода”.

 

Паэтка прытрымлівалася старым нормам правапісу, якому яна навучылася навучаючыся ў Віленскай гімназіі. На яе думку, недапушчальна, калі ў адной мове паралельна існуюць дзве школы правапісу. Яна лічыць, што павінна застацца тая, якая найбольш поўна і дакладна перадае беларускасць мовы.

 

Мы, нашчадкі вялікай паэткі, выказваем вялікую падзяку яе творчасці…

 

Здымак  http://tuzin.fm