Гарадзенцы стартавалі на Алімпіядзе ў Лондане

|

Ужо 26 ліпеня на Алімпіядзе дэбютавалі беларускія футбалісты. Удзел у пераможнай гульні супарць Новай Зеландыі (1-0) бралі гулец “Нёмана” Андрэй Варанкоў, а таксама выхаванец лідскага футболу Сяргей Паліцевіч, які гуляе зараз за сталічнае “Дынама”.

 

У рэзерве каманды – выхаванец ваўкавыскага футболу Алег Вераціла. На жаль, з-за траўмы, атрыманай перад самай Алімпіядай, не згуляе на турніры абаронца “Нёмана” Максім Вітус.

 

Услед за футбалістамі ў барацьбу ўступяць гарадзенскія стралкі, лёгкаатлеты і веласіпедысты.

 

Расклад выступаў гарадзенцаў у перыяд з 26 ліпеня да 5 жніўня глядзіце ў нашым інтэрактыўным календары.