Гродна. Дзембель. Спецназ
У наш час моладзь баіцца ісці ў войска, падставай служыць надуманая прычына – страчаныя гады маладосці. Але, напрыклад, у час юнацтва маёй мамы, дзяўчаты не выходзілі замуж за хлопцаў, якія не служылі ў войску. Тады служылі амаль усе, а цяпер мала людзей хоча ісці служыць, “адмазкі” знаходзяцца ўсякія.
Маё меркаванне: калі ісці служыць і здароўе дазваляе, то варта трапіць ў элітныя войскі – армейскі спецназ, дэсантныя або пагранічныя войскі. А каб цалкам паспрабаваць сябе ва ўсім, то варта служыць менавіта ў армейскім спецназе. Па сённяшні дзень застаюцца адноснай таямніцай іх дзеянні і задачы. Разведчыкі спецыяльнага прызначэння – гэта лепшыя байцы Беларусі, якія прыстасаваныя выжыць у любых умовах, якія гатовыя знайсці выхад у любой сітуацыі. Нявырашаных задач для іх няма, у іх няма слова «не магу», ёсць словы «трэба»! Я сам служыў там і ведаю, што гэта такое.
Сяргей Барзакоўскі, дзембель 2012 года: Вельмі рады, што адслужыў, магу сабой ганарыцца. Адна з самых галоўных мужчынскіх “школ” пройдзена. Цяпер трэба адаптавацца і ўладкавацца на працу. Армія вельмі шмат што дала мне, асабліва разведка. Увесь вопыт, назапашаны за час службы ў арміі, паспрабую прыстасаваць да жыцця.
Саветы на будучыню ад старэйшых
Апошні раз пройдземся строем па горадку
Традыцыйныя адцісканні 55 разоў
Вось такія татуіроўкі набіваюць сабе хлопцы
Радасць і слёзы. Мы ідзем дадому…
… і едзем!
Доўгачаканая сустрэча