Дзень былой Незалежнасці

|

Як піша «Наша Ніва»: «Яна (Дэкларацыя – аўт.) абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць у знешніх адносінах».

 

Для большасці сяброў майго ўзросту гэтае свята было сапраўдным. Святам, калі на вуліцу было прыемна выйсці і ўбачыць людзей з кветкамі, калі на гарадзенскім стадыёне «Нёман» адбываўся вялізны канцэрт і за бел-чырвана-белы сцяг табе толькі казалі «Дзякуй! ».

 

Зараз ўсё па-іншаму…

 

За нацыянальны сцяг ты можаш атрымаць «дручком» па спіне. Пра ўзгадкі самога свята – на дзяржаўнай працы пакараюць. Застаецца толькі святкаваць гэты дзень у шэрагу сяброў. Спадзяюся на тое, што гэта свята яшчэ вернецца.