Маладога хлапца падазраюць ў дзвюх злачынствах
Першапачаткова малады чалавек падазраваўся ў тым, што ашуканскім спосабам завалодаў залатымі ўпрыгожаннямі мясцовай жыхаркі, а пасля падчас сумеснага распівання спіртных напояў скраў у знаёмага мабільны тэлефон і адзенне, піша naviny.by.
Пасля агляду іншых рэчавых доказаў, якія канфіскаваны ў падазраванага раней, следчы выявіў захаванае ў памяці тэлефона порнавідэа. Як высветлілася, відэа было зроблена падазраваным. У сувязі з гэтым абвінавачанне яму было прад’яўлена па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У бліжэйшы час крымінальная справа будзе перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Здымак http://www.novobel.gov.by