На наступным тыдні рух на беларуска – літоўскай мяжы будзе абмежаваны
Як паведамляе belta.by, абмежаванні звязаныя з правядзеннем будаўніча-мантажных работ у ПП «Прывалка» («Райгардас» з літоўскага боку).
Каб пазбегнуць узнікнення чэргаў і паскорыць працэс праходжання мяжы, мытны камітэт рэкамендуе асобам, якія ажыцяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, выкарыстоўваць іншыя пункты пропуску, што размешчаны на беларускім участку знешняй мяжы Мытнага саюза.
Здымак www.tutgrodno.com