У Гродна з’явіўся вадаспад

Напэўна, калі планавалі так званую “швайцарскую даліну” каля вуліцы Віленскай, павінны былі неяк прадумаць цыркуляцыю вады ў Гараднічанцы.

 

Аднак з функцыянальнай часткай прамахнуліся – за некалькі год пасля добраўпарадкавання даліны, пашыранае рэчышча абмялела, зацвіло ды зарасло хмызняком.

 

І вось натуральны цуд. Поўны і бурлівы вадаспад прадстаў перад вачыма мінакоў.

 

Праўда, пах ад яго быў … Не вельмі прыемны, мякка кажучы. І не асабліва рамантычны.

 

Аднак, калі заплюшчыць вочы і перастаць звяртаць увагу на пах, то гук прыемна ўражваў. Гук такога вялікага і поўнаводнага вадаспада, такога, які ён павінен і быць.

 

Фота аўтаркі