Гарадзенцы могуць наведаць кніжную выставу ад БНФ
Гісторыя з кніжнымі выставамі ў Гродна мае свае карэнні. Першая з іх адчынілася больш як 15 год таму на офісе партыі БНФ яшчэ па вул. Маркса, 11.
Затым яна вандравала па розных памяшканнях: спачатку пераехала на паверх вышэй у тым жа будынку, затым у офіс “Таварыства Беларускай школы”, а зараз зноўку вярнулася ў офіс БНФ і будзе мець тут сталае месца.
align=”left” >Распавядае кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў (на здымку):
– Пачалася выбарчая кампанія і павялічылася колькасць людзей, якія прыходзяць у наш офіс. Прапаганда беларускай культуры і ўвогуле ўсяго беларускага – адна з важнейшых нашых задачаў. У Гродне не было апошнім часам месца, дзе можна было замовіць нешта беларускае – зараз яно ёсць.
Выданні на выставе можна ўбачыць штодзённа па адрасе вул. Будзённага 48а – 401.
Фота ўверсе: “Народныя навіны Віцебска”