Алімпійскія старты гарадзенцаў: пакуль далёка ад медалёў

|

Адзіны пакуль медаль для беларусаў заваявала ў першы дзень жніўня штангістка Анастасія Шкерманкова.

 

 

Не надта ўдалымі выдаліся і першыя старты гарадзенцаў на Алімпіядзе.

 

Наш славуты пісталетчык Канстанцін Лукашык (у 1992 г. стаў алімпійскім чэмпіёнам у 16 год!) заняў толькі 11-е месца ў стральбе з адлегласці ў 10 м.

 

Такі ж вынік паказаў у стральбе з вінтоўкі і Віталь Бубновіч.

 

Вяртаецца з Алімпіяды і футбаліст “Нёмана” Андрэй Варанкоў (на здымку).

Зборная Беларусі мела добрыя шансы выйсці ў 1/4 фінала, але ў рашаючай гульні прайграла 1 жніўня камандзе Егіпта 1-3 і выбыла з алімпійскага турніру. Адзіны гол у складзе беларусаў забіў якраз гарадзенскі нападнік.

 

На першы медаль гарадзенцы могуць разлічваць 5 жніўня. У гэты дзень адбудзецца фінал спаборніцтваў па кіданні молата.

 

Добрыя шансы пазмагацца за медалі тут маюць наш славуты чэмпіён Іван Ціхан, а таксама яго больш маладыя землякі Валерый Святоха і Павал Крывіцкі.

 

Поўны расклад стартаў гарадзенцаў на гэтым тыдні глядзі ў нашым інтэрактыўным календары.