За тых, хто праславіў дзесант…

Сярод іх – гарадзенскі пісьменнік і праабаронца Віктар Сазонаў (на здымку):

 

– Служыў я ў Чэхаславакіі пры саветах у 1981 – 1983-м гг.

 

 18-га кастрычніка, на мой 18-ты дзень нараджэння, мяне забралі ў войска. Праз нейкі час аказаўся ў ЧССР, у школе разведчыка.

 

Там былі такія савецкія войскі. Пасля рота спецыяльнага прызначэння. Вайсковая спецыяльнасць – старэйшы разведчык.

 

Служба цяжкая, але не сумная. Я задаволены, што там быў. Спазнаў вайсковае жыццё, навучыўся быць салдатам і дзесантнікам.

 

 

Упершыню ад чэхаў даведаўся пра Пражскую вясну. Дзень дзесантніка святкую з сябрамі дзесантнікамі, калі яны выходзяць на мяне.

 

Або з сённяшнімі сябрамі-адраджэнцамі, бо я іх усіх лічу ваярамі.

 

Публічных святкаванняў не люблю, у фантаны стараюся не скакаць.

 

Лічу, што маёй заслугі ў тым, што я служыў у дзесанце няма. Так проста атрымалася. Узялі і завезлі. А я служыў там, дзе загадалі”.

 

На здымку: Беларусы майго прызыву. Тры Віці і Вова. Віця Вярбіцкі (Семярнікі, Ашмяншчына), я (Гальшаны, Ашмяншчына), Віця Дыбуль (Кобрын), Воўка Ганчарук (Гародня). Мы сябравалі і размаўлялі між сабой у савецкім войску толькі па-нашаму. Па-беларуску. Чэхаславакія, 1983 г.

 

Даведка ТС:

2 жніўня 1930 года пад Ленінградам быў створаны першы авіямотадзесантны атрад. Цяпер гэтая дата  адзначаецца як Дзень дзесантніка на ўсёй постсавецкай прасторы.