Гарадзенец знайшоў на новабудоўлі керамічную люльку 18-га ст.

|

– Ідучы з працы, заўважыў чарговы новабуд з сілікатных блокаў у самым цэнтры.

 

За Баторыеўкай “Евроцветы” разбудаваліся не на жарт: спачатку гандлявалі ў невялічкім павільёнчыку, цяпер, відаць, вырашылі пашырыцца.

 

 

Падумаў, што можна пашукаць чаго цікавага на гэтым месцы. Сапраўды, калі падыйшоў, убачыў адвалы зямлі з культурным слоем.

 

Сумна ўздыхнуў: чаму да будоўлі тут не капалі нашыя археолагі? Які спех быў так хутка будаваць, не даследаваўшы гэты ўчастак?

Амаль адразу зрабіў нечаканую для сябе знаходку: керамічную курыльную люльку. Праўда, напалову сколатую.

 

Акрамя люлькі знайшоў кавалак кафлі і шкляной бутэлечкі

 


Мечыслаў Супрон (на здымку) скончыў у 2006 г. гарадзенскі купалаўскі ўніверсітэт, затым факультэт педагогікі і псіхалогіі беластоцкага універсітэту.

 

Пра сябе піша: займаюся мастацтвам, краязнаўствам, генеалогіяй роду (супроназнаўствам:), гісторыяй пажарнай справы ў Гродне.

 

Люльку Мечыслаў збіраецца пакінуць у сваёй прыватнай калекцыі.

 

 

Найбольш цікавай сваёй знаходкай краязнаўца лічыць каменную свідраваную сякеру бронзавага веку, знойдзеную 7-8 год таму непадалёк ад Нёмана ў ваколіцах Бярозаўкі на Лідчыне.

 

Пра іншыя цікавыя адкрыцці, знаходкі і развагі Мечыслава можна прачытаць у яго блогу.