Па ўзроўні “мінімалкі” Беларусь адстае ад усіх суседзяў

|

Цяпер мінімальны абавязковы заробак у нашых суседзяў больш як у два разы перавышае адпаведны паказчык у Беларусі. Ад палякаў мы адстаем больш як у тры разы.

 

Найбольш хуткімі тэмпамі сярод нашых суседзяў “мінімалка”расла ў апошнія гады ў Украіне. З пачатку 2010 да пачатку 2012 г. яе памер там вырас на 35%.

 

У суседняй Літве памер мінімальнай аплаты не змяняўся з 2008 г. Аднак цяпер са жніўня замест 801 літаў працадаўцы будуць вымушаныя плаціць тут як найменш 850 літаў.

 

Па памеры мінімальнай заробнай платы Беларусь займае апошняе месца ў Еўропе.