Кошты навучання ў гарадзенскіх універсітэтах узраслі

|

У медуніверсітэце – яшчэ больш!

 

Плата за навучання ў беларускіх ВНУ расце як на дражджах.

 

Параўнайце самі: у верасні 2011 г. матэматыкам-платнікам ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы трэба было плаціць 4,5 млн. руб.

 

У траўні 2011 г. гэты кошт складаў ужо 7,2 млн. руб. Цяпер жа гэтая сума вырасла да 10 950 000 руб.!

 

Такім чынам, аплата за год вырасла больш, як у два разы!

 

Кошты за навучанне на некаторых спецыяльнасцях універсітэту імя Янкі Купалы:

Спецыяльнасць Кошт у траўні 2012 г. Кошт з 1 верасня 2012 г.
Біялогія 8 225 000 10 950 000
Гісторыя 6 656 000 10 950 000
Пачатковая адукацыя 8 225 000 10 950 000
Замежныя мовы 9 157 000 11 250 000
Правазнаўства 7 123 000 12 450 000
Эканоміка і кіраванне 7 949 000 12 450 000
Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў 8 828 000 12 950 000

 

Студэнтам-медыкам за навучанне давядзецца плаціць яшчэ больш. Найбольш высокі памер аплаты на спецыяльнасці “Лячэбная справа” – 13 460 000 руб. (год таму было 6,5 млн.).

 

Менш за іншых давядзецца плаціць тым, хто абраў навучанне сястрынскай справе – 12 480 000 руб.

 

На сайце аграрнага ўніверсітэту пакуль знаходзяцца дадзеныя па аплаце за навучанне па стане на 1 ліпеня.

 

З іх вынікае, што за самыя “дарагія” спецыяльнасці (тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі харчовай расліннай сыравіны, фінансы і крэдыт і шэраг іншых) платнікам неабходна заплаціць амаль 8 млн. у год.

 

Кошты за навучанне ў Беларусі першы раз рэзка ўзраслі ў лістападзе 2011 г. (у сярэднім на 20-25%). Затым было рэзкае павышэнне платы ў лютым бягучага года (амаль на 30%).

 

Фота grodnonews.by