“Міцубісі” пратараніў краму
Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, аварыя адбылася ноччу 5 жніўня на вул. Ткацкай.
П’яны кіроўца на вялікай хуткасці выехаў на вуліцу Савецкіх Пагранічнікаў і памчаў у бок Ласосна. Па дарозе машына вылецела з дарогі і ўдарылася ў кут крамы.
І кіроўца і яго пасажырка не былі прышпіленыя і з траўмамі былі адвезеныя ў шпіталь.