У Гродне адбудзецца Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”
Як паведамляе БЕЛТА, форум накіраваны на падтрымку музейнай справы, стымуляванне творчых ініцыятываў, заахвочванне музейных работнікаў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцяў.
Аўтары лепшай прэзентацыйнай экспазіцыі на Форуме атрымаюць Гран-пры.
Заяўкі на ўдзел у Форуме да 1 верасня прымае Міністэрства культуры Беларусі.
На здымку: гарадзенскія музеі шукаюць новыя формы прывабіць наведвальнікаў. Баль Тызенгаўза ў музеі гісторыі рэлігіі.
Фота Алісы Чэкатоўскай