Даследаванне ў Інтэрнэце
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы. Да разгляду прадстаўлены наступныя тэмы:
– функцыі і структура Інтэрнэту
– віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстання
– інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў
– расследаванне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыялу
– абмеркаванне падрыхтаваных матэрыялаў Заняткі ладзяцца ў Мінскім МАЦ.
Трэнер – медыяэксперт Павал Быкоўскі. Пачатак семінару – у 14.00. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем. Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 24 траўня. Запоўненыя фармуляры прымаюцца па факсе 270 39 95 альбо эл. пошце hanna@ibb.by. Адабраныя да ўдзелу ў семінары атрымаюць запрашэнні да 2 чэрвеня. Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 207 49 72 (Даратэа Вольф, Ганна Краснова)
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Фота crazy.werd.ru