Даражэюць тэлефонная сувязь і паслугі пошты

Кошт адпраўкі адрасату паштовай карткі будзе складаць цяпер 800 руб.

 

Такую ж суму давядзецца заплаціць за перасылку ліста вагой да 20 г. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г. вагі ліста трэба будзе даплаціць 100 руб.

 

Змяненні ў тарыфах аплаты за паслугі пошты і тэлефонную сувязь прадугледжаныя пастановай Міністэрства эканомікі ад 27 ліпеня.

 

С 1 жніўня павысілі кошт паслугаў для сваіх кліентаў і мабільныя аператары МТС і Вэлком.