Гарадзенскія журналісты салідарныя з Антонам Сурапіным
Акцыя пачалася ў сацыяльных сетках пасля затрымання Антона 13 ліпеня.
З таго часу ён знаходзіцца ў ізалятары КДБ. Яго вінавацяць у дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы Беларусі.
Антон жа проста размясціў на сваім сайце Belarussian News Photos фатаграфіі мядзведзянятаў з заклікамі да свабоды слова, якія скінуў на тэрыторыю Беларусі самалёт шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total.
7 жніўня стала вядома, паводле інфармацыі КДБ, грамадзянам Беларусі Сурапіну і Башарымаву прад’яўлена абвінавачванне ў дапамозе ў здзяйсненні незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы нашай краіны.
Тым часам фота-акцыя ў падтрымку арыштаванага журналіста толькі набірае абароты. На дадзены момант у ёй прынялі ўдзел больш за 30 журналістаў, рэкламістаў, фатографаў.