Затрыманы жыхар Вілейкі, якога падазраюць у падвойным забойстве ў Гродне

|

Цела жанчыны 1991 г.н. знаходзілася ў адным з памяшканняў, а вось парэшткі мужчыны-гаспадара кватэры міліцыя знайшла ў баку для смецця ля пад’езда.

 

Па падазрэнні ў здзяйсненні падвойнага забойства міліцыя затрымала 21-гадовага жыхара Вілейкі.

 

Як паведамляюць naviny.by са спасылкай на прадстаўніка крымінальнага следчага камітэту па Гарадзенскай вобл. Сяргея Шэршаневіча, падазраваемы з’яўляецца мужам забітай і мог здзейсніць забойства з-за рэўнасці.