Калі ты хочаш пабыць скульптарам…

Вы маеце ўнікальную магчымасць стаць аўтарам скульптурнай кампазыцыі ў Рагачове, прысвечанай герою аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы» Гервасію Выліваху.

Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары не ведаюць пра гэта.

Патрабаванні да працаў:

– эскіз для скульптуры

– дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы

– максімальнае ўвасабленне эстэтыкі твору (адзінае абмежаванне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіем)

– фармат выканання вольны.

Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазіцыю музея. Апошні тэрмін – да 31 ліпеня. Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС).

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Фота http://slr.ua