Кожны гарадзенец выкідае ў год 500 кг. смецця

|

Вырашыць праблему гарадскія ўлады плануюць будаўніцтвам завода па перапрацоўцы смецця.

 

Як паведамляе БЕЛТА, кошт праекта складае 20 млн. даляраў. Яшчэ 9 млн. даляраў спатрэбіцца для ўсталявання ў горадзе кантэйнераў для раздзельнага збору смецця.

 

 

Ільготны крэдыт для будаўніцтва прадпрыемства ў памеры каля 42 млн. даляраў гатовы прадставіць Сусветны банк.

 

Будаўніцтва завода плануецца пачаць у 2014 г. Новая пляцоўка будзе знаходзіцца ў 17 км. ад горада побач з цяперашнім палігонам.

 

Тэрмін дзеяння палігона заховання цвёрдых бытавых адкідаў каля Гродна сканчаецца праз тры гады. Палігон разлічаны на захоўванне 7280 куб.м. адкідаў (на гэты момант тут ужо захоўваецца 6102 тыс. тон смецця).

 

У 2011 годзе тут было захавана  186 тыс. тон смецця (у сярэднім па 500 кг. смецця ў год на аднаго жыхара).

 

Як паведамляў раней “Твой стыль”, спачатку на гарадзенскім смеццеперапрацоўчым заводзе будуць толькі перапрацоўваць побытавыя адходы, а ў будучым будуць думаць пра магчымасці пераўтварэння 46% смецця, якое не падлягае перапрацоўцы, у цеплавую электрычную энергію.

 

Слухайце таксама рэпартаж з кабіны смеццявоза, зроблены карэспандэнткай “Твайго стылю”.

 

На здымках: палігон Рагачы-Выселкі

 

Фота Алісы Чэкатоўскай