Гарадзенскія эколагі абвясцілі аперацыю “Знайдзі пункт прыёма”

|

 На аснове сабраных звестак будзе створаная “Зялёная мапа”, на якой будуць змешчаныя звесткі пра гарадзенскія пункты прыёму адпрацаванай сыравіны.

 

Падобную мапу Мінска стварылі нядаўна сябры сталічнага Цэнтру экалагічных рашэнняў. Такая мапа дазваляе лёгка знайсці непадалёк ад вашага месца жыхарства альбо працы пункты прыёма, дзе можна здаць адкіды на перапрацоўку альбо аддаць непатрэбныя вам рэчы.

 

Сваёй аперацыяй гарадзенскія экаактывісты спадзяюцца скараціць колькасць смецця, якое вывозіцца на палігон цвёрдых бытавых адкідаў.

 
 
Толькі за першыя паўгады з горада на палігон Рагачы-Выселкі было вывезена каля 90 тыс. тон смецця.