Аматары воркаўту прадставяць у Гродне сваё майстэрства
Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін на пляцоўцы будаўнічага ліцэю.
Узяць удзел у ім можа кожны жадаючы. Арганізоўваецца імпрэза самімі ўдзельнікамі, адным з якіх з’яўляецца Максім Пугач, першы турнікмэн Гродна.
Такіх вулічных спартсменаў прынята называць воркаўцерамі. Слова “воркаўт” перакладаеца як “трэніроўка”. Аднак гэтыя трэніроўкі адрозніваюцца ад звычайных заняткаў у фітнэс-зале. Найперш тым, што ўсё адбываецца на свежым паветры, у рэальнай вулічнай атмасферы.
Воркаўт складаецца з разнастайных практыкаванняў і элементаў, з дапамогай якіх можна палепшыць здароўе, развіць мускулатуру, зрабіць сваё цела гнуткім.
Дарэчы, сёлета ў Менску адбыўся першы фестываль воркаўту ў Беларусі.
Фота bigpicture.by