Квіткі ў тэатр цяпер можна замовіць праз інтэрнэт
Забраніраваць альбо купіць квіткі ў тэатр можна з дапамогай сервіса на сайце http://kinoteatr.megamag.by
Паслуга дзейнічае з 1 жніўня. З гэтага ж дня змяніліся і кошты за наведванне тэатра.
Так, найбольш папулярныя спектаклі ў Вялікай залі каштуюць цяпер ад 20 000 (балкон) да 30 000 руб. (партэр).
Вячэрнія спектаклі ў Вялікай залі абыйдуцца адпаведна ў 15 000-22 000 руб.
А вось ранішнія спектаклі і казкі каштуюць сімвалічныя 12 000 руб.
66-ты па ліку тэатрыльны сезон адчыніцца ў гарадзенскім драмтэатры 11 жніўня камедыяй-фарсам П’ера Шэно “Будзьце здаровыя”.
У кастрычніку гарадзенскаму драмтэатру спаўняецца 65 год.