У Зельве ўшанавалі памяць пра Ларысу Геніюш

|

З гэтай нагоды ў Свята-Траецкай царкве, насупраць якой жыла паэтка, адбыўся малебен па-беларуску.

 

Побач з помнікам ля царквы Міхась Скобла (на здымку ніжэй) і прадстаўнікі выдавецтва прэзэнтавалі кнігу «Лісты з Зэльвы».

Усе, хто прыехаў на імпрэзу (каля 30 чалавек) пазнаёміліся з невялічкім музеем Л.Геніюш, які існуе пры царкве і які даглядае святар айцец Аляксандр.

Потым усе накіраваліся на могілкі, да магілы паэткі.

 

Прамаўляе слонімскі журналіст і пісьменнік Сяргей Чыгрын

 

Фота volkovysk.by