Традыцыйны Фестываль кветак пройдзе на Гарадзеншчыне

|

Фестываль, як і ў мінулым годзе, пачнецца з круглага стала «Умацаванне партнёрства мясцовай супольнасці, органаў улады і бізнэса для ўстойлівага развіцця Жалудка» у межах праекта інфармацыйна-асветніцкай установы «Новая Еўразія». У першы дзень можна будзе таксама паўдзельнічаць у гістарычнай экскурсіі-прагулцы па пасёлку, пакаштаваць гарбаты на травах і прыняць удзел у літаратурных чытаннях.

 

У другі дзень фестываля адбудзецца конкурс кветкавых кампазіцый і букетаў, пройдуць прэзентацыі дасягненняў аматараў садаводства, а таксама кулінарны кірмаш. Сярод жыхароў Жалудка будуць узнагароджаны тыя, што маюць найбольш кветак вакол дамоў. Адмыслоўцы з батанічнага сада і Акадэміі навук правядуць майстар-класы і кансультацыі па вырошчванню кветак і дэкаратыўных раслін.

 

Паводле БелТА

Здымак Надзеі Суславай, wildlife.by