У Ваўкавыску махляры маскіруюцца пад следчых
У большасці жанчын ці то дзеці былі не таго ўзросту, ці то сядзелі дома, ці то ўвогуле жанчыны не мелі ні дзяцей, ні аўтамабіляў. Калі ж махлярам шанцавала і патэнцыйная ахвяра брала іх словы на веру, адзін з іх прадстаўляўся следчым і патрабаваў паведаміць нумар мабільнага тэлефону.
Перазваніўшы праз пару секунд, ён распавядаў падрабязнасці “здарэння” і пераконваў жынчыну, што, каб пазбавіць сына ад адказнасці, неабходныя грошы.
Даверлівыя жанчыны прыносілі названыя сумы (тры мільёны рублёў) і пакідалі там, дзе загадваў “следчы”.
Калі пазней пацярпелыя набіралі нумары сваіх дзяцей, высвятлялася, што ніякіх ДТЗ не было.
На сёння ў міліцыю звярнуліся 2 ахвяры махляроў.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://lada.kz