72 сям’і паселяцца ў першым гродзенскім арэндным доме
Кватэры падзеляць паміж чаргавікамі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. Людзі, што паселяцца ў арэндных кватэрах, застануцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў.
У Гродне плата за арэнднае жытло будзе ў 2 разы меньшай за сталічную (паніжальны каэфіцыент 0,5). Для Ліды паніжальны каэфіцыент складае 0,4, для Ваўкавыску, Наваградка, Слоніма – 0,3, для іншых населеных пунктаў – 0,2.
Такім чынам, калі плата за арэнду жылога памяшкання складае 20 тысяч рублёў за квадратны метр, для Гродна яна будзе роўная 10 тысячам, а за кватэру плошчай 70 квадратных метраў давядзецца заплаціць 700 тысяч у месяц плюс аплата камунальных паслуг.
Арэнднае жыллё будзе прадстаўляцца на 5 гадоў. Пры неабходнасці дамова арэнды можа пераглядацца і падпісвацца на новы тэрмін. Прыватызаваць такую кватэру нельга.
Паводле http://grodnonews.by