У Гродне кіроўца знес слуп

|

За паўторнае цягам году перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну ў лютым яго пазбавілі правоў кіроўцы. Аднак гэта парушальніка не спыніла. Ён працягваў карыстацца ўласнай машынай, за што атрымаў 5 штрафаў.

 

Каля 8 гадзін вечара 15 жніўня парушальнік на нязначным закругленні  вуліцы Таўлая з-за няправільна абранай хуткасці на мокрым асфальце выехаў на газон і зламаў апору асвятлення.

З траўмамі галавы і пераломам нагі кіроўца трапіў у шпіталь.

 

Паводле http://gaigrodno.by