У “Крызе” прэзентуюць беларускі пераклад кнігі вершаў ксяндза Яна Твардоўскага

|

Ксёндз Ян Твардоўскі, які памёр 6 гадоў таму, – лічыцца аднім з найлепшых сучасных польскіх паэтаў. Пасля сябе ён пакінуў некалькі сот вершаў.

 

Паэзія ксяндза Твардоўскага адчыненая на разнастайнасць і прыгажосць жыцця, піша thenews.pl . Паэт марыў аб тым, каб яго вершы зрабілі свет трошачкі лепшым.

 

Я. Твардоўскі: Я баюся, што свет забруджаны ня толькі выхлапнымі газамі, смеццем, пылам і брудам, але й злосцю, абыякавасцю, дрэнным настроем. А ў вершаў можа быць спакой, цеплыня і ўсмешка. Яны могуць ачышчаць атмасфэру і, як Святы Мікалай, радаваць нават самым маленькім падарункам.

 

Прэзентацыя кнігі вершаў кс. Яна Твардоўскага “Разам з Табою” адбудзецца 26 жніўня ў арт-галерэі “Крыга”.

Пачатак а 16-ай гадзіне.

 

Здымак http://racyja.eu