Самую лепшую рэкламу прэзентуюць у тэатры
У калекцыі ABC Show (Advertising Best Collection) – лепшыя відэаролікі паводле экспертаў ад рэкламы і прызёры прэстыжных фестываляў AdPrint Festival, GoldenDrum, Cristal Festival, BritishTelevision Advertising Awards і нават Канскага фестываля рэкламы.
Калекцыя была створаная ў 2002 годзе ў Расіі і з таго часу штогадова абнаўляецца найбольш яскравымі прыкладамі рэкламнага відэа ўсіх гатункаў і тэматык.
У Беларусі паказы ABC Show адбываюцца па ініцыятыве Асацыяцыі Рэкламных Арганізацый Беларусі. На фінальным паказе ў Мінску, які адбудзецца 8 верасня, будзе прадстаўлены таксама першы беларускі ролік, які ў гэтым годзе трапіў у калекцыі.
Адна з навінак калекцыі – „Back To The Start” – відэаролік для амерыканскай сеткі рэстаранаў Chipotle ад агенцтва Creative Artists (гран-пры ў катэгорыі Film на Канскім фестывалі ў 2012 г.)