У Шчучынскім раёне краязнаўцы знайшлі ўнікальную каменную ікону
Падчас праверкі адной з версій, краязнаўцы натыкнуліся на незвычайны камень. Ён быў апрацаваны і зверху праглядаўся высечаны крыж. Калі камень перавярнулі, то на другім баку выявілі малюнак — некалькі фігур з узнятымі рукамі.
Гісторыкі, прааналізаваўшы знаходку, выказалі здагадку, што гэта адзін з першых каменных хрысціянскіх абразоў, знойдзеных у Беларусі. Верагодны сюжэт — Маці Божая Аранта. Прыкладны час стварэння — XVII–XVIII ст.
У адной з навакольных вёсак існуе легенда пра невялікі храм, які існаваў на беразе Нёмана і быў ці то знішчаны, ці то згарэў. Зараз спецыялісты заняліся больш глыбокім вывучэннем знаходкі. Пасля аналіза выявы на камяні, ікону перададуць у музей.
Здымкі tutgrodno.com