У Зэльве 25 жніўня пройдзе традыцыйны “Анненскі кірмаш”
Наведнікам прадставяць будынкі, якія засталіся без гаспадара і маюць патрэбу ў аднаўленні.
Сярод іх былыя школы, дзіцячыя сады, пансіянаты і адміністратыўныя аб’екты на поўдні Гродзенскай вобласці. Некаторыя размешчаныя ў маляўнічых мясцінах і могуць выкарыстоўвацца для стварэння турыстычных комплексаў.
Кожны з іх можна будзе набыць.
Міністэрства культуры падрыхтавала праект указа, які дазволіць інвестарам за сімвалічную плату набываць гістарычныя будынкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 2 гады і не прадаліся праз аўкцыён.
Паводле http://belta.by
Здымак http://prosto-free.livejournal.com